ГІПЕРБАЛІ́ЧНЫ ПАРАБАЛО́ІД,
незамкнутая нецэнтральная паверхня 2-га парадку. Праз кожны пункт гіпербалічнага парабалоіда праходзяць 2 прамыя (прамалінейныя ўтваральныя), якія цалкам ляжаць на яго паверхні, г. зн. гіпербалічны парабалоід з’яўляецца лінейчастай паверхняй, утворанай дзвюма сем’ямі прамых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)